Ва ўстановах адукацыі раёна празвінеў апошні школьны званок, які абвясціў аб заканчэнні чарговага навучальнага года. Для рабят малодшых класаў – гэта пачатак цудоўнай бесклапотнай пары – летніх канікулаў, для выпускнікоў – чарговы важны крок у дарослае жыццё, адказны момант, калі яны выбіраюць сваю будучыню, сваё месца і занятак у жыцці.