С 01.11.2024 по 29.11.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда на объектах жилищно-коммунального хозяйства Могилевской области | С 01.10.2024 по 31.10.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

У Кіраўскім РАПТЗ нарыхтоўваюць кармы па сучасных тэхналогіях

Вы здесь

Усё большую папулярнасць у аграрыяў раёна набірае такая тэхналогія захоўвання кармоў, як “сянаж ва ўпакоўцы”.

Вось і раслінаводы ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” даўно пераканаліся ў “плюсах” такога спосабу. Па-першае, падбор валкоў з адначасовым прэсаваннем пачынаюць пры вільготнасці 50-55% праз 4-6 гадзін пасля скошвання (нават пры не зусім спрыяльным надвор’і), хуткае ўпакоўванне прадухіляе награванне масы, садзейнічае захаванню карысных рэчываў і вітамінаў, па-другое, гэты від корму рыхтуецца без прымянення кансервантаў (адбываецца натуральнае кансерваванне сенажу), і трэцяе – яго можна захоўваць на адкрытай пляцоўцы не адзін год, галоўнае, каб не была парушана цэласнасць упакоўкіМеханізатарскаму звяну і спецыялістам РАПТЗ апошнія гады ўдаецца нарыхтоўваць кармы з запасам, а прымяненне сучасных тэхналогій дазваляе захоўваць іх не адзін год, пры гэтым якасць і спажыўнасць ніколькі не пагаршаецца.
Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Дарафей, работа на кармавых палетках вядзецца ўвесь светлавы дзень. Механізатары імкнуцца з карысцю выкарыстоўваць кожную хвіліну рабочага часу. Кармавая база гаспадаркі ўжо папоўнілася на 13510 т сенажу і 700 т сена.
Учора карэспандэнт рэдакцыі пабываў на палеткаў РАПТЗ, якія размешчаны ў в.Гарадзец, дзе механізатары вядуць нарыхтоўку кармоў у стрэйч-плёнку.
Правяленыя травы з дапамогай МТЗ-1523 з прэс-падборшчыкам “Тарнада”, якім кіруе вопытны механізатар Яўген Рудак, падбіраюцца, здрабняюцца, скручваюцца ў рулоны і запакоўваюцца ў плёнку. З выкарыстаннем прэс-падборшчыка ўжо нарыхтавана 197 т сенажу ў рулонах. Па словах галоўнага агранома, не праблема, калі рулон атрымліваецца крыху большым ці, наадварот, меншым па памерах: сістэма абмоткі вымярае кожны і настройвае праграму на неабходную шырыню і вышыню. Затым камп’ютар пралічвае колькасць абаротаў, якія патрэбны для абматвання плёнкай. Магутнасць “Тарнада” за дзень дазваляе скручваць больш за 100 рулонаў. Акрамя сенажу такім спосабам у стрэйч-плёнку можна запакоўваць сена і салому.
 

Новостная рубрика:

Категория: