У жывёлагадоўлі ўсе спецыяльнасці важныя. Але тэхнік-асемянатар, як звычайна завуць прадстаўнікоў гэтай прафесіі, – на асаблівым рахунку. Па сутнасці, гэта выток, аснова жывёлагадоўчай галіны.
У тых гаспадарках, дзе ёсць кваліфікаваныя, адданыя сваёй справе аператары па штучным асемяненні жывёлы, як правіла, на высокім узроўні пастаўлена работа па ўзнаўленні статка. Там заўсёды паспяховыя расцёлы, высокая захаванасць малака, ёсць малако і мяса, а ў канчатковым выніку, і высокі ўзровень эканомікі сельгаспрадпрыемства, яе дабрабыт.