Трэнінг для членаў участковых выбарчых камісій прайшоў у Кіраўску
Трэнінг на тэму «Рэалізацыя прынцыпаў адкрытасці і галоснасці пры правядзенні выбараў» быў праведзены для старшынь, іх намеснікаў і сакратароў участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, кіраўнік спраў райвыканкама Алена Сакадынец.