У межах міжнароднай акцыі памяці “У славу агульнай Перамогі!”, 25 верасня ля брацкай магілы ў в.Залітобічы прайшоў мітынг, прысвечаны адкрыццю памятнага знака ў гонар таго, што з гэтага месца ў 1944 годзе пачалося вызваленне Кіраўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дарэчы, памятны знак быў створаны па ініцыятыве і пры ўдзеле раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі фонд міру”, “Белая Русь”, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, раённага аб’яднання прафсаюзаў.