35 год таму адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі – буйнейшая радыяцыйная аварыя ў сусветнай гісторыі. Аднымі з першых, каму давялося несці службу на тэрыторыі, забруджанай радыёнуклідамі, былі прадстаўнікі міліцыі. Сярод іх – былыя супрацоўнікі РАУС Валерый Шахуноў і Ігар Рудзько.